Кожная пятнiца-роднае,сваё! Шаноўныя калегі,сябры!
Мова — не толькі сродак зносін. Гэта сэрца народа, яго памяць, душа і непаўторны код, які перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гаварыць на роднай мове, думаць на ёй — значыць захоўваць сувязь з продкамі, зямлёй, на якой нарадзіўся, і культурай, якая цябе сфармавала.
І менавіта праз кнігу, верш ці апавяданне мы па-сапраўднаму адчуваем багацце роднага слова, яго пяшчоту і моц, яго здольнасць гаварыць пра самае важнае.
Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё» — гэта запрашэнне да дыялогу, да вяртання ў свой культурны дом.
Чытайце беларускае. Шукайце сябе ў радках Купалы і Коласа, Багдановіча і Быкава. Адкрывайце сучасных аўтараў. Гутарце з дзецьмі на мове, якая дадзена нам ад нараджэння. Няхай кожная пятніца напаўняе ваша сэрца сапраўдным, блізкім і вечным — тым, што завецца родным, сваім.
ВИДЕОФАКТ:















